«Падчас палёту самалётаў далёкай авіяцыі былі адпрацаваныя пытаньні дзеля вырашэньня супольных задач з авіяцыяй і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», — паведамілі ў міністэрстве.
Адзначаецца, што працягласьць палёту склала каля 4 гадзін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ўлады патлумачылі, чаму прысылалі свае бамбавікі ў Беларусь і як гэта зьвязана зь міграцыйным крызісам«Усе пастаўленыя задачы выкананыя поўнасьцю. Бамбавікі Ту-22м3 вярнуліся на аэрадром базаваньня на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі», — паведамілі вайскоўцы.
Бамбавікі Ту-22М3, якія належаць Паветрана-касьмічным сілам Расеі, пачалі патруляваць межы ў паветранай прасторы Беларусі 10 лістапада. Тады Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што, пачынаючы з таго дня, такія палёты будуць рэгулярнымі. Таксама ў неба падымалі зьнішчальнікі, «якія ўваходзяць у камплект адзінай рэгіянальнай сыстэмы войскаў супрацьпаветранай абароны».
Да таго ж уздоўж мяжы з Эўразьвязам беларускія ўлады павялічылі колькасьць дзяжурных сілаў супрацьпаветранай абароны.
11 лістапада 2 расейскія Ту-ТУ-160 вучыліся кідаць бомбы на адным зь беларускіх палігонаў.