Палітвязьняў арт-мэнэджэра і дыджэя Аляксандра Багданава і сцэнографа Максіма Крука асудзілі на 3 гады «хіміі» кожнага.
Такі прысуд вынесла 17 сьнежня судзьдзя Ленінскага раёну Менску Марына Клімчук.
Багданава і Крука затрымалі 2 верасьня паводле крымінальнага артыкулу 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Пасьля арышту ў праўладных Telegram-каналах зьявіліся відэа Багданава і Крука, у якіх яны гавораць, што ў жніўні летась былі на маршах. Багданаў заявіў, што ён рухаўся ў пратэставай калёне і граў на дыджэйскім пульце, а Крук — што нёс гукаўзмацняльную калёнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор папрасіў блогерцы Вользе Такарчук 1,5 года калёніі