Паводле паведамленьня беларускіх памежнікаў, жаўнер ня згодзен з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжаньня зь мігрантамі.
Людзі, якія ведаюць Чэчку, зьдзіўленыя тым, што ён служыў у войску.
«Некалькі месяцаў таму ён зьбіў сваю маці, і трэба было выклікаць паліцыю», — расказала выданьню яго знаёмая.
Як піша Gazeta Wyborcza, справай займалася Вайсковая жандармэрыя. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у салдата ёсьць праблемы з алькаголем і наркотыкамі. Менавіта гэтыя праблемы, паводле выданьня, сталі прычынай пераводу Чэчкі з роднага гораду Барташыцэ ў Вэнгажэва, за некалькі дзясяткаў кілямэтраў адгэтуль. Менавіта з Вэнгажэва яго адправілі на польска-беларускае памежжа.
Раней пра тое, што Чэчка меў праблемы з законам, паведаміў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Польскія СМІ паведамілі таксама, што нядаўна Чэчку затрымалі п’янага, калі ён кіраваў аўтамабілем. Апрача алькаголю, ён нібыта быў пад узьдзеяньнем марыхуаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зброю пакінуў на базе. Што вядома пра польскага вайскоўца, які нібыта ўцёк у БеларусьВайсковая жандармэрыя Польшчы ўвечары 17 сьнежня паведаміла, што супраць Чэчкі пачалі крымінальную справу за дэзэртырства. Яму пагражае ад 1 да 10 гадоў пазбаўленьня волі.