«Тое, што адбываецца, — вельмі сумна. Але гэтыя падзеі, як і ранейшыя гістэрычныя дзеяньні, толькі паскараюць заканамерны фінал. Вось нашая рэакцыя — новае прачытаньне ўжо вядомай песьні «Палон», — сказаў парталу Zerkalo.io Лявон Вольскі.
Мастачкай анімацыйнага кліпа стала Маргарыта Ціхановіч.
Песьню «Палон» на словы Аляксандра Лукашука Лявон Вольскі напісаў некалькі гадоў таму і ўжо выпускаў на яе кліп у гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў і падзей, якія за імі адбыліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палон»: Лявон Вольскі выпусьціў новы кліп з удзелам палітвязьняў і іх сваякоў. ВІДЭАУ запісе тады прынялі ўдзел палітзьняволены музыка Ігар Банцэр, Дар’я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, Вольга і Францішак Севярынцы — жонка і сын палітвязьня палітыка Паўла Севярынца, а таксама сьпявачка Маргарыта Ляўчук, паэтка Валярына Кустава, актор Аляксандар Ждановіч, мастак Міхаіл Гулін, журналіст і музыка гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў, гурт Nizkiz і Аляксандар Ільін ды іншыя.