У Рэспубліцы Беларусь больш за 4 282 000 чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, піша Міністэрства здароўя.
Зь іх больш за 3 298 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі атрымаўшы ўсе неабходныя прышчэпкі.
Статыстыка па рэгіёнах (поўная вакцынацыя):
- Берасьцейская вобласьць — больш за 422,1 тыс. чалавек;
- Віцебская — больш за 349,1 тыс.;
- Гомельская — больш за 563,4 тыс.;
- Горадзенская — больш за 394,5 тыс.;
- Менск — больш за 641,5 тыс.;
- Менская вобласьць — больш за 424,1 тыс.;
- Магілёўская вобласьць — больш за 414,7 тыс.
Вакцынацыя на тэрыторыі Беларусі вядзецца кітайскімі, а таксама расейскімі прэпаратамі, у тым ліку беларускага разьліву. 16 сьнежня стала вядома, што Міністэрства здароўя выдала дазвол на завоз і выкарыстаньне вакцыны «КовиВак». Гэта яшчэ адна прышчэпка расейскай вытворчасьці.
Улады раней адмовіліся завозіць у Беларусь заходнія вакцыны ад COVID-19. Старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла, што Эўразьвяз перадасьць беларусам вакцыну ад COVID-19. Цяпер вырашаецца, як гэта зрабіць тэхнічна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз шукае спосабы, як перадаць беларусам заходнія вакцыны ад COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 20 тысяч хворых на ковід у дзень. Як ацэнкі «Народнага апытаньня» адрозьніваюцца ад афіцыйных