Мараюш Блашчак напісаў у сваім Твітары пра польскага вайскоўца, які, як сьцьвярджаюць беларускія памежнікі папрасіў прытулак у Беларусі.
«Зьніклы ўчора салдат меў сур’ёзныя праблемы з законам і напісаў заяву аб звальненьні з арміі. Ён ніколі не павінен быць прызначаны ў памежную службу. Я запатрабаваў патлумачыць, хто за гэта адказны». - заявіў польскі міністар.
Ранкам Памежны камітэт Беларусі заявіў, што польскі жаўнер Эміль Чэчка перайшоў мяжу і папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Паводле паведамленьня беларускіх памежнікаў, жаўнер ня згодзен з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжаньня зь мігрантамі.
Польскі бок пацьвердзіў зьнікненьне аднаго салдата, але не агучвае ані імя, ані дэталяў здарэньня. Тым часам прапагандысцкія беларускія каналы абяцаюць неўзабаве апублікаваць інтэрвію з Чэчкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зброю пакінуў на базе. Што вядома пра польскага вайскоўца, які нібыта ўцёк у Беларусь