Сілавікі правялі ператрус у рэжысэра і прадусара Андрэя Палупанава

Андрэй Палупанаў, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст, дырэктар Майстэрні сацыяльнага кіно, заснавальнік уласнай кінашколы-студыі

Заснавальнік і кіраўнік Менскай кінашколы Андрэй Палупанаў напярэдадні позна ўвечары напісаў у сацсетках, што ён на волі.

«Сябры! Не турбуйцеся. У мяне ўсё ў парадку», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook кінэматаграфіст, пра ператрус у якога 16 сьнежня журналістам паведамілі ягоныя суседзі.

Мяркуючы па ўсім, сам рэжысэр пад падпіскай аб невыдаваньні зьвестак, бо ад камэнтароў адмаўляецца. Адзінае, удакладніў, што на волі і працягне працаваць у штатным рэжыме.

Як пазьней стала вядома сайту Reform.by, з кватэры Андрэя Палупанава нічога не забралі, ператрус быў праведзены досыць карэктна. Хутчэй за ўсё, візыт сілавікоў можна аднесьці да «прафіляктычнай працы з насельніцтвам».

Андрэй Палупанаў — рэжысэр, прадусар, сцэнарыст, дырэктар Майстэрні сацыяльнага кіно, заснавальнік уласнай кінашколы-студыі ў Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 сьнежня: затрымалі настаўніцу музыкі і мастачку; далі 3 гады за сутычку з АМАП
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цкаваньне, сэксуальны гвалт, стасункі ў сямʼі — беларускія кінэматаграфісты зьнялі фільмы аб правах дзяцей