«У адным зь відэаролікаў на хостынгу YouTube падазраваны, які знаходзіцца на тэрыторыі Літвы, публічна абразіў работніка пракуратуры гораду Менску. Супрацьпраўныя дзеяньні кваліфікаваныя паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», — паведаміла пракуратура.
«Неглыбокая заклапочанасьць», — так блогер і музыка Андрэй Павук пракамэнтаваў @by_culture сваю другую крымінальную справу.
Ён мяркуе, што гаворка можа ісьці пра відэа «Павук тэлефануе ў СК і Генпракуратуру». «Гэта ня проста забава. Гэта інфармацыя, якая ляжа ў архіў наступных судовых працэсаў», — казаў Павук пра гэтае відэа ў інтэрвію «Нашай ніве».
Андрэй Павук — родам з Нароўлі, адзін з тысяч вымушаных чарнобыльскіх перасяленцаў. Ён папулярны блогер, аўтар YouTube-каналу «Рудабельская паказуха». За грамадзянскую пазыцыю неаднаразова затрымліваўся, прыцягваўся да адказнасьці. Урэшце быў вымушаны пакінуць Беларусь празь няспынны перасьлед сілавікоў.
Разам з опэрнай сьпявачкай Маргарытай Ляўчук яны стварылі гумарыстычны дуэт «Красная зелень», які высьмейвае беларускія ўлады.
Апошнім часам робіць ролікі са сваімі тэлефанаваньнямі чыноўнікам і сілавікам, у якіх пытае, ці ня сорамна ім ваяваць супраць бяззбройных людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не сумую па Акцябрскім». Як правінцыйны блогер зьехаў зь Беларусі і стварае хіты з опэрнай сьпявачкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта маразм, калі забруджаная зямля „ачышчаецца“ ўказам». Блогер Павук пра загартоўку Чарнобылем ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца «Вясны»: «Больш як кожная трэцяя справа ў сувязі з пратэстамі зьвязана са злачынствамі словам»