Паводле міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», Беларусь увайшла ў лік краін з найбольшай колькасьцю зьняволеных супрацоўнікаў мэдыя.
Па ўсім сьвеце ў няволі знаходзяцца 488 супрацоўнікаў СМІ — прыкладна на 20% больш, чым летась.
Згодна са зьвесткамі праваабарончай арганізацыі, больш за ўсё арыштаваных прадстаўнікоў СМІ ў Кітаі — 127. Сьледам разьмясьціліся наступныя краіны: М’янма — 52, Віетнам — 43, Беларусь — 32, Саудаўская Арабія — 31.
Пры гэтым Беларусь адзіная ў сьвеце, дзе колькасьць зьняволеных жанчын, якія супрацоўнічаюць з мэдыя, большая, чым мужчын — 17 супраць 15.
«Рэпартэры бязь межаў» зьвязваюць рэпрэсіі з жорсткім задушэньнем рэжымам Лукашэнкі масавых пратэстаў пасьля сфальшаваных леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. Усяго за год колькасць журналістаў, якія апынуліся ў няволі, вырасла з 7 да 32.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістаў за кратамі найбольш у гісторыі; Беларусь на пятым месцы ў сьвеце, — CPJ15 сьнежня Эўрапейскі вяшчальны саюз заклікаў вызваліць усіх затрыманых у Беларусі журналістаў і даць ім магчымасьць выконваць сваю працу без пагроз і перашкод.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты