Выступаючы сёньня на саміце «Ўсходняга партнэрства», прэзыдэнт Эўрапейскай рады Шарль Мішэль прыгадаў Беларусь:
«Нам не хапае адной краіны, якой сёньня тут няма. Для Беларусі тут стаіць пустое крэсла як сымбалічнае месца. Некалькі дзён таму разам зь Вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэпам Бурэлем я сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Я пачуў пра іх барацьбу зь першых вуснаў, і я бачыў іх мужнасьць.
Мы аб'яднаныя ў падтрымцы беларускага народу і яго імкненьня да дэмакратычнай будучыні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пустое крэсла Беларусі на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Брусэлі. Фатафакт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што пра Беларусь напішуць у выніковай дэклярацыі саміту «Ўсходняга партнэрства». Інсайд карэспандэнта Свабоды ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Брусэлі пройдзе саміт «Усходняга партнэрства», у якім Беларусь упершыню ня ўдзельнічае. Але там будзе Ціханоўская