50-гадовага падпалкоўніка Сяргея Шпака асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Ён удзельнічаў у відэазвароце афіцэраў.
Цяпер відэа больш не даступнае на Youtube.
Шпака прызналі вінаватым у «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі).
Мужчыну затрымалі падчас хвалі ператрусаў 16 ліпеня 2021 году, спачатку зьмясьцілі ў СІЗА КДБ, потым перавялі на «Валадарку». У дзень абвяшчэньня прысуду яго вызвалілі з-пад варты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштавалі афіцэраў, якія летась заклікалі калегаў выступіць супраць міліцэйскага гвалтуПрысуд абвясьціла судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Кацярына Мурашка 14 сьнежня.
Згодна з указам Лукашэнкі, яго і яшчэ некалькі дзясяткаў афіцэраў пазбавілі вайсковага званьня пасьля 28 гадоў бездакорнай службы ва Ўзброеных Сілах.
У Шпака чацьвёра дзяцей, двое зь іх непаўналетнія.