Гэтак на сёньняшнія выракі зрэагаваў Пэтэр Стана, прэсавы прадстаўнік замежнапалітычнай службы Эўразьвязу.
«Гэтыя прысуды зьяўляюцца часткай жорсткіх і сыстэматычных рэпрэсій супраць усіх незалежных галасоў у Беларусі, — дадаў Стана. — ЭЗ рашуча асуджае гэтыя працяглыя грубыя парушэньні менскім рэжымам правоў чалавека і асноўных свабод. ЭЗ паўтарае сваё патрабаваньне неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных».
У заяве таксама адзначаецца, што Эўразьвяз разгледзіць далейшыя санкцыі супраць уладаў Беларусі.
14 сьнежня быў вынесены прысуд у«справе Ціханоўскага». Сяргей Ціханоўскі атрымаў 18 гадоў калёніі, Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгановіч — па 15 гадоў, Дзьмітры Папоў і Арцём Сакаў — па 16 гадоў. Палітыка Міколу Статкевіча пакаралі калёніяй на 14 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 18 гадоў зьняволеньня. У закрытым судзе вынесьлі выракі Лосіку, Папову, Сакаву, Статкевічу, Ціханоўскаму і Цыгановічу. ФОТА і ВІДЭА