Законапраект распрацаваны па ініцыятыве Генэральнай пракуратуры. Ведамства патрабавала дапытаць «ваенных злачынцаў» і сьведак падзей мінулай вайны, уключна з экс-прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам, але ўсюды атрымала адмову.
Максымальнае пакараньне за адмаўленьне генацыду прапануецца да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Як гаворыцца ў дакумэнце, упершыню на заканадаўчым узроўні «прызнаецца генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і паваенны пэрыяд». Уводзіцца крымінальная адказнасьць за адмаўленьне гэтага факту «ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, сродках масавай інфармацыі, сетках электрасувязі агульнага карыстаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Законапраект: генацыд беларускага народу праводзіўся да канца 1951 году, за яго адмаўленьне – турмаПаводле афіцыйных уладаў, раней пачатая крымінальная справа перасьледуе мэтай «прызнаць Беларусь пацярпелай ад генацыду і спыніць спробы абясцэніць гістарычныя факты». Генпракуратура паабяцала падаць «напрацоўкі сьледзтва» ў міжнародны трыбунал.
Пры гэтым адмыслоўцы зьвяртаюць увагу, што факты палітычнага тэрору і масавых рэпрэсій у сталінскія часы ў законапраекце нават ня згадваюцца, хоць колькасьць ахвяраў «зачыстак» сярод беларусаў вымяралася сотнямі тысяч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрор супраць беларусаў падчас вайны быў жахлівы, але гэта не генацыд», — дасьледчык Галакосту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць каго скіраваны законапраект аб генацыдзе?