Кабінэт міністраў Беларусі прыняў палажэньне, згодна зь якім «могуць заахвочвацца шляхам выплаты ім грашовай узнагароды грамадзкія інспэктары, якія аказваюць актыўнае судзеяньне Камітэту дзяржаўнага кантролю (…) у правядзеньні аналітычных і кантрольных мерапрыемстваў».
Палажэньне ўдакладняе, што «актыўнае судзеяньне» можа выяўляцца ў форме:
- пасьпяховага выкананьня заданьняў (даручэньняў) органаў КДК;
- асабістага ўкладу ў агульныя вынікі работы пры правядзеньні органамі КДК аналітычных і кантрольных мерапрыемстваў;
- своечасовага і якаснага выкананьня сваіх абавязкаў;
- ініцыятывы, праяўленай пры аказаньні судзеяньня органам КДК.
Пастанова набывае моц з 15 сьнежня 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На базе Камітэту дзяржкантролю ствараюць сыстэму «грамадзкіх інспэктараў»