Пагадненьне аб пастаўках вакцын датычыць усіх краін «Усходняга партнэрства», у тым ліку Беларусі, пішуць на сайце Эўракамісіі. Аднак Беларусь у чэрвені сёлета заявіла аб прыпыненьні свайго ўдзелу ў гэтай ініцыятыве. 1 ліпеня 2021 году, на патрабаваньне беларускага МЗС, Менск пакінуў амбасадар ЭЗ у Беларусі Дырк Шубэль.
Пагадненьне стала вынікам ранейшай дамоўленасьці паміж камісарам у пытаньнях суседзтва і пашырэньня Оліверам Вархэі і прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім аб змаганьні з каранавіруснай пандэміяй у адпаведнасьці зь бягучымі прыярытэтамі «Ўсходняга партнэрства».
Першая пастаўка ў рамках гэтага пагадненьня плянуецца ў найбліжэйшыя тыдні з Партугаліі ў Армэнію. Як паведамляе сайт Эўракамісіі, шэраг іншых дзяржаў-чальцоў ЭЗ ужо заявілі пра сваю гатовасьць удзельнічаць у гэтых пастаўках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: Эўропу зімой чакае яшчэ 500 тысяч сьмерцяў ад каранавірусу, калі не прыняць тэрміновых мераў