Беларуска Ганна Сола заваявала срэбра ў гонцы перасьледу на этапе Кубка сьвету па біятлёне ў Хохфільцэне. У пятніцу яна выйграла залаты мэдаль.
Сола саступіла пераможцы Марце Ройселан з Нарвэгіі ўсяго 4 сэкунды.
Дынара Алімбекава прыйшла да фінішу чацьвёртай.
Ганна Сола — адзіная з біятляністак са зборнай, якая не падпісала ліст у падтрымку Лукашэнкі. На сёньня яна мае ў зборнай найлепшыя вынікі.
У красавіку Ганна Сола так пракамэнтавала Tut.by сваё рашэньне не падпісваць праўладны ліст:
«Мне ёсьць за што сказаць „дзякуй“ краіне, але ў першую чаргу хацелася б, каб спорт заставаўся па-за палітыкай. Цяжка канцэнтравацца на спартовых выніках, калі чытаеш сумныя навіны зь Беларусі. Таму мая пазыцыя нават не палітычная, а агульначалавечая: за мір, выкананьне законаў і рашэньне любых пытаньняў без ужываньня гвалту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біятляністка Сола ўпершыню патлумачыла, чаму не падпісала праўладны ліст спартоўцаў