Эвану Ньюману 10 сьнежня ў Вашынгтоне выставілі абвінавачаньні ў 14 крымінальных правапарушэньнях. Абвінаваўчы акт дапаўняе абвінавачаньні, якія перш былі ў крымінальнай справе, распачатай супраць 49-гадовага Ньюмана ў сакавіку.
Офіс пракурора ў Вашынгтоне паведаміў, што на момант падачы першай скаргі Ньюман ужо ўцёк са Злучаных Штатаў і зараз, як мяркуюць, знаходзіцца ў Беларусі. Справу расьсьледуе ФБР, на арышт мужчыны ўжо ёсьць ордэр, гаворыцца ў заяве.
Паводле абвінавачаньня, падчас беспарадкаў у Капітоліі Ньюман засунуў мэталічную перагародку ў шэраг афіцэраў і ўдарыў некалькіх зь іх перагародкай і кулаком. У інтэрвію беларускай дзяржаўнай тэлевізіі ў лістападзе Ньюман адпрэчыў абвінавачаньні, назваўшы іх «палітычным перасьледам».
У ЗША няма дамовы аб экстрадыцыі зь Беларусьсю. У мінулым месяцы Дзяржаўны дэпартамэнт адмовіўся камэнтаваць справу, спасылаючыся на законы аб канфiдэнцыйнасьцi.
Пасьля беспарадкаў больш за 700 чалавек былі арыштаваныя за злачынствы, зьвязаныя з нападам на Капітолій у ЗША, у тым ліку больш за 220 чалавек, якіх абвінавачваюць у нападзе ці перашкодах дзейнасьці праваахоўных органаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканец, які ўдзельнічаў у штурме Капітолію, папрасіў прыстанішча ў Беларусі15 жніўня Ньюмана затрымалі беларускія памежнікі пасьля нелегальнага пераходу мяжы. Ён сьцьвярджае, што ва Ўкраіне за ім цікавала СБУ і ад перасьледу ўкраінскіх спэцслужбаў ён вырашыў схавацца ў Беларусі і прасіць палітычнага прыстанішча.