Кубінца Рабэрта Вальдэса Касануэву, які 30 год пражыў у Беларусі, дэпартавалі на Кубу.
Рабэрта затрымалі летась 11 лістапада пасьля ўдзелу ў маршы. Мужчына жыў і працаваў у Беларусі 30 гадоў. У яго ёсьць сям’я і трое дзяцей. Ён свабодна размаўляе на расейскай мове. Працаваў графічным дызайнэрам, паведамляе ініцыятыва dissident. by
Больш за год Рабэрта правёў на Акрэсьціна з чаканьні дэпартацыі. Сёлета 10 сьнежня яго дэпартавалі.