Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг адхіліў патрабаваньні Расеі скасаваць абавязаньні перад Украінай у 2008 годзе аб тым, што краіна аднойчы можа стаць чальцом заходняга вайсковага альянсу.
Пра гэта паведамляе Reuters.
«Пазыцыя NATO у адносінах да Ўкраіны, застаецца нязьменнай, гэта фундамэнтальны прынцып, што кожная нацыя мае права выбіраць свой уласны шлях, у тым ліку і ў пытаньні, часткай якіх мэханізмаў бясьпекі яна хоча быць», — заявіў Столтэнбэрг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: уступленьне Ўкраіны ў NATO залежыць толькі ад Кіева і NATO«Адносіны NATO з Украінай будуць вырашаць 30 чальцоў NATO і Ўкраіна, ніхто іншы. Мы ня можам пагадзіцца з тым, што Расея спрабуе аднавіць сыстэму, дзе такія вялікія дзяржавы, як яна, маюць сфэры ўплыву, дзе яны могуць кантраляваць і вырашаць, што рабіць іншым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн у размове зь Зяленскім пацьвердзіў, што ЗША падтрымліваюць курс Украіны на ўступленьне ў NATO