Сьвятлана Ціханоўская узяла ўдзел у саміце ў пытаньнях разьвіцьця дэмакратыі ў сьвеце, арганізаваным прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская выступіла на «Cаміце за дэмакратыю»: «Групе галаварэзаў удалося тэрарызаваць усю Эўропу»Свабодзе стала вядома некалькі фактаў ператрусаў у былых назіральнікаў на выбарах прэзыдэнта 2020 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіліся зьвесткі пра ператрусы ў былых назіральнікаў на выбарах 2020 году; актывісты лічаць, што гэта зьвязана з рэфэрэндумамСілавікі затрымалі прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 Мікалая Брэдзелева і начальніка аддзелу маркетынгу «Hyundai Аўтаград» Сяргея Бабашкова
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі прэс-сакратара кампаніі А1 і начальніка аддзелу маркетынгу «Hyundai Аўтаград»Пачаліся судовыя працэсы над удзельнікамі гурту Irdorath і прадусарам Уладзіславам Савіным
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску судзяць лідэраў гурту Irdorath, якія гралі на маршах пратэсту. Пракурор запрасіў ім па 2 гады турмыБеларускія праваабаронцы і журналісты сабраліся ў Вільні, каб адзначыць Сусьветны дзень правоў чалавека
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца году — Марфа Рабкова, журналіст году — Дзяніс Івашын. Назвалі ляўрэатаў Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавекаЛіквідаваная ўладамі Беларуская асацыяцыя журналістаў трымаецца традыцыі ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня абвяшчаць вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ абвясьціў пераможцаў прэміі «Вольнае слова»: частка пераможцаў і сяброў журы ў няволіПольшча апублікавала аўдыёзапіс перамоваў паміж дыспэтчарам менскага аэрапорту і пілётам пасаджанага ў Менску ў траўні самалёта Ryanair. На запісе чуваць трэці голас, які падказвае дыспэтчару, як адказваць на тое ці іншае пытаньне пілёта
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія спэцслужбы выклалі запіс размовы дыспэтчара і пілёта падчас прымусовай пасадкі самалёта RyanairПаводле апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» (Кіеў), Беларусь лічаць варожай 48 адсоткаў апытаных украінцаў (у красавіку 2021-га такіх грамадзян было 22%)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўдвая паболела грамадзян, якія лічаць Беларусь варожайНовы канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, у якога няма легітымнай падтрымкі сярод насельніцтва Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы канцлер ФРГ назваў Лукашэнку дыктатарам, заявіў пра «збольшага спынены» прыток мігрантаўПрэмія «За абарону правоў чалавека — 2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Ўласавай, Максіму Знаку і Дзьмітрыю Лаеўскаму
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Знак, Лаеўскі, Судаленка і Ўласава атрымалі эўрапейскую прэмію «За абарону правоў чалавека»