«Раёны, кварталы». Новая Баравая – раён, дзе перамагла Ціханоўская
Так выглядае звычайны двор у Новай Баравой напярэдадні Калядаў і Новага году
У 2020 годзе пра Новую Баравую загаварылі як пра абшар свабоды. Упершыню тутэйшыя выйшлі на пратэст 14 ліпеня 2020 году, калі ЦВК не зарэгістраваў Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу кандыдатамі ў прэзыдэнты
На цэнтральнай плошчы праходзілі суседзкія сустрэчы, канцэрты і лекцыі, пакуль туды не пачалі прыходзіць сілавікі
У лістападзе 2020 году ў мікрараёне адключылі ваду і ацяпленьне. Гэта выклікала шырокую хвалю салідарнасьці і ўзаемадапамогі. Жыхарам прапанавалі дапамогу некалькі тысяч менчукоў. Пасьля ў Новай Баравой зладзілі вечарыну ўдзячнасьці ўсім, хто не застаўся ў баку ад бяды
У мікрараёне праходзілі спартовыя гульні дзеля падтрымкі баскетбалісткі Алены Леўчанкі і журналіста Аляксандра Івуліна. А экс-трэнэр гандбольнага клюбу «Віцязь» і жыхар Новай Баравой Канстанцін Якаўлеў хацеў зладзіць тут адкрыты трэнінг, але напярэдадні яго затрымалі сілавікі і ўчынілі дома ператрус
Тутэйшыя кажуць, што гэта тое самае месца, дзе пачыналася Новая Баравая
Ужо ад пачатку свайго будаўніцтва Новая Баравая вылучалася нетыповай для Беларусі архітэктурай і ўладкаваньнем двароў і пляцовак
Усюды можна сустрэць арт-аб’екты, самаробныя кармушкі, упрыгожаньні для ялінак
Пагуляць у настольны футбол ці шахматы проста ў двары — звычайная рэч для тутэйшых
Мікрараён спрыяльны для свойскіх жывёлаў
І зайцы тут, паводле тутэйшых, ня рэдкасьць