Паводле «Голасу Амэрыкі», падчас паўтарагадзіннай тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зелянскім, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў свайму суразмоўцу аб зьмесьце сваіх нядаўніх перамоваў з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным і абмеркаваў зь Зяленскім небясьпечную сытуацыю, якая складваецца на расейска-ўкраінскай мяжы. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Белага дому Джэн Псакі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон адпраўляе ва Ўкраіну стралковую зброю і боепрыпасыАдказваючы на просьбу расказаць пра размову Байдэна зь Зяленскім, Псакі сказала, што прэзыдэнт ЗША ў тым ліку абмеркаваў з украінскім лідэрам «глыбокія асьцярогі ў сувязі з нарошчваньнем расейскіх сіл на ўкраінскай мяжы і абавязаньні ў частцы прыняцьця рашучых захадаў у выпадку ваеннай эскаляцыі з боку Расеі.
Псакі нагадала, што ў гутарцы з Пуціным Байдэн ясна даў зразумець расейскаму прэзыдэнту, што магчымая агрэсія супраць Украіны пацягне за сабой «значныя і сур’ёзныя» наступствы і сумесны адказ з боку Злучаных Штатаў і іх эўрапейскіх саюзьнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цана ўварваньня. Амэрыканская рэакцыя на размову Байдэна і ПуцінаПсакі дадала, што Джо Байдэн «безумоўна падтрымлівае імкненьне Украіны... далучыцца да альянсу». Аднак для таго, каб гэта адбылося, Украіна павінна адпавядаць патрабаваньням, якія выстаўляюцца да патэнцыйных чальцоў NATO, у тым ліку, напрыклад, барацьбу з карупцыяй, падкрэсьліла Псакі.
«Відавочна, што краіны-партнэры NATO і [кіраўніцтва] NATO павінны вызначыць, як будзе выглядаць далейшы шлях [уваходжаньня Украіны ў склад альянсу]», — дадала Джэн Псакі, падкрэсьліўшы, што Вашынгтон падтрымліваюць эўраатлянтычны курс Кіева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агенцтва AP: ЗША прапануюць Украіне пайсьці на шэраг саступак на ДанбасеПрэс-сакратар Белага дома абвергла паведамленьні аб тым, што Злучаныя Штаты нібыта «аказваюць ціск» на Ўкраіну для таго, каб Кіеў пайшоў на тэрытарыяльныя саступкі ў дачыненьні да раёнаў на ўсходзе краіны, акупаваных прарасейскімі сэпаратыстамі.
«Гэта абсалютная хлусьня», — заявіла Псакі.
Як паведаміў у чацьвер Белы дом, прэзыдэнт Байдэн даў ясна зразумець, што Злучаныя Штаты, іх саюзьнікі і партнэры адданыя прынцыпу «Ніякіх рашэньняў або абмеркаваньняў пра Ўкраіну без Украіны». Амэрыканскі і ўкраінскі лідэры заклікалі Расію зьнізіць напружанасьць і пагадзіліся з тым, што дыпляматыя — найлепшы спосаб дабіцца значнага прагрэсу ў вырашэньні канфлікту. Прэзыдэнт Байдэн падкрэсьліў гатоўнасьць Злучаных Штатаў падтрымаць захады ва ўмацаваньні даверу для выкананьня менскіх пагадненьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гарадах Украіны правяраюць гатоўнасьць сховішчаў на выпадак ваенных дзеяньняўУ сваю чаргу Ўладзімір Зяленскі пасьля размовы з Джо Байдэнам напісаў у сваім твітары, што ён, у тым ліку, абмеркаваў з прэзыдэнтам ЗША магчымыя фарматы ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Украіны.
«Прэзыдэнт ЗША праінфармаваў мяне пра зьмест сваіх перамоваў з Пуціным. Мы таксама абмеркавалі магчымыя фарматы ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе і закранулі курс унутраных рэформаў ва Ўкраіне», — гаворыцца ў твіце Зяленскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: Ідэя адпраўкі войскаў ЗША для абароны Ўкраіны ў выпадку расейскага ўварваньня «цяпер не разглядаецца»