Сэйм Польшчы 9 сьнежня прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускі рэжым спыніць рэпрэсіі супраць Анжалікі Борыс, Анджэя Пачобута ды іншых палітвязьняў.
- Журналіста Анджэя Пачобута і старшыню незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс беларускія ўлады арыштавалі ў сакавіку сёлета. Ім закідаюць «распальваньне нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыю нацызму».
- Пазьней стала вядома, што Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс адмовіліся ад вызваленьня ў абмен на згоду пакінуць радзіму. У той жа час іншыя актывісткі польскай дыяспары ў Беларусі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава — гэтай магчымасьцю скарысталіся, іх без дакумэнтаў, у парушэньне ўсіх правілаў, вывезьлі ў Польшчу.