S&P 500 — фондавы індэкс, у які ўключаныя акцыі 500 кампаніяў, што таргуюцца на фондавых біржах ЗША і маюць найбольшую капіталізацыю. Хто ў яго ўвойдзе, вырашаюць аналітыкі кампаніі Standard&Poor’s.
Каб кагосьці дадаць у індэкс — кагосьці трэба зь яго выключыць. EPAM заменіць у сьпісе кампанію Kansas City Southern, якая ўвайшла ў склад Canadian Pacific Railway Limited.
EPAM Systems — першая кампанія з краінаў былога СССР, якая ўвайшла ў S&P 500. Яе заснавалі два беларусы — Аркадзь Добкін і Леанід Лозьнер. Штаб-кватэра EPAM знаходзіцца ў Ньютаўне (ЗША), а яе аддзяленьні працуюць больш як у 40 краінах сьвету, у тым ліку і ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік EPAM Добкін зьвярнуўся да супрацоўнікаў у сувязі са сьмерцю Зельцара і супрацоўніка КДБ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік EPAM заклікаў улады не караць людзей за перакананьні і першымі пачаць дыялёг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Некалькі генэрацый спэцыялістаў зьнікнуць зь Беларусі». Прызыдэнт EPAM пра магчымыя наступствы палітычныга крызісу