Руслана Багданоўскага месяц перамяшчалі «ластаўкай» і ў кайданках. Па яго словах, начальнік ІЧУ на Акрэсьціна Ігар Кенюх асабіста зрабіў іх знаходжаньне за кратамі невыносным.
Першага сьнежня мужчына пакінуў Беларусь, цяпер ён у бясьпецы. Ён расказаў «Вясьне» пра матывы свайго ўчынку і ўмовы ўтрыманьня падчас арышту.
Руслан Багданоўскі працаваў кіроўцам менскага таксі і вазіў людзей на Tesla. 11 кастрычніка ён прыехаў на выклік да кліента Максіма Канавалава. Успамінае, што ў дарозе слухалі розныя пратэставыя песьні, у тым ліку Сяргея Міхалка, групы «Кіно», а таксама вядомыя «Муры». Кажа, што «пачала закіпаць кроў ад усяго беззаконьня, што адбываецца ў краіне». Сама па сабе прыйшла ідэя паехаць пад Акрэсьціна і падтрымаць арыштантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мужу і жонцы, якіх 9 разоў судзілі за асабістую перапіску, выставілі рахунак у 3248 рублёў за харчаваньне на АкрэсьцінаЯны адчынілі ў машыне ўсе вокны, люк і, уключыўшы на поўную гучнасьць «Муры», праехалі ўздоўж сьцен ЦІП і ІЧУ. Потым разьвярнуліся і спыніліся недалёка ад брамы ізалятару. Неўзабаве выбег сам начальнік ІЧУ Ігар Кенюх у цывільным, трымаючы тэлефон у руках і здымаючы мужчын на відэа. Але кіроўца і пасажыр заскочылі ў машыну і зьехалі.
Неўзабаве Руслана Багданоўскага вылічылі. Ля крамы «Віталюр» блякавалі два аўтамабілі ДАІ, адкуль выбеглі шэсьць міліцыянтаў. Адвезьлі ў Маскоўскі РУУС Менску, дзе склалі два пратаколы: нібыта за стаянку пад знакам «Прыпынак забаронены», а таксама паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне). Згодна з рапартам намесьніка начальніка ІЧУ Глеба Дрыля, «11 кастрычніка каля 14:30 аўтамабіль Tesla рухаўся з хуткасьцю 2 кілямэтры на гадзіну з гучна уключанай музыкай „Стены рухнут“. Было зразумела, што грамадзяне робяць гэта наўмысна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: За ўключаную песьню «Муры» пад Акрэсьціна двух хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовахУ гэты ж час у РУУС прывезьлі і Максіма Канавалава, на якога таксама склалі пратакол за «несакцыянаванае пікетаваньне». Пасьля іх перавезьлі ў ІЧУ на Акрэсьціна.
Паводле Руслана Багданоўскага, у ізалятары яго разьдзелі да сподняга і пасадзілі ў «стакан», дзе ўтрымлівалі каля чатырох гадзін. Было вельмі холадна. Максіма Канавалава кінулі ў суседні «стакан». А пасьля быў карцар.
На наступны дзень, згадвае суразмоўца, яго ў кайданках «ластаўкай» павялі на другі паверх і пасадзілі ў «клетку». Там яго пакінулі чакаць Ігара Кенюха — начальніка ІЧУ. Міліцыянт адразу пачаў крычаць матам і пагражаць, што згвалціць яго дубінкай. Затым вярнулі ў карцар.
На наступны дзень судзьдзя Маскоўскага раёну Сяргей Кацар асудзіў Руслана Багданоўскага на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Падчас суду праз скайп каля затрыманага сядзеў асабіста Ігар Кенюх, увесь час прыгаворваючы: «Табе п*дзец! Згнаю ў турме...»
Максім Канавалаў атрымаў аналягічны тэрмін. Калі 26 кастрычніка мужчын мусілі вызваліць, «прыгоды» працягнуліся. Зноў даставілі ў Маскоўскі РУУС і склалі пратаколы паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратура з турмы. Павал Севярынец: «Тата ўсё яшчэ ў турме за Беларусь»На наступны дзень судзьдзя Тацяна Мотыль пакарала Руслана Багданоўскага і Максіма Канавалава новымі тэрмінамі арышту — 15 і 14 сутак адпаведна.
Усе 30 сутак Руслан Багданоўскі прасядзеў у адным карцары, дзе ў розныя дні было ад чатырох да васьмі чалавек. Спаць прыходзілася, прытулішыся адзін да аднаго, каб ня зьмерзнуць. Усё цёплыя рэчы ў арыштантаў забіралі. Ні матрацаў, ні душу, ні шпацыру.
«Штодня нас выганялі сагнуўшыся, з рукамі за сьпінай, у калідор на расьцяжку, для ператрусу. Уначы падымалі для праверкі тры разы: у 00:00, 2:00 і 4:00. Харчаваньне было такое, што ўсе думкі былі толькі пра ежу, мы жылі ад аднаго прыёму да наступнага, як быдла», — згадвае ён.
Калі заканчваліся другія 15 сутак, перад вызваленьнем яму надзелі кайданкі і адвялі ў нейкі кабінэт, дзе за сталом сядзеў мужчына важнага выгляду і побач начальнік ізалятару. Сказалі, што ягонае прозьвішча занясуць у «чорны сьпіс» і ў выпадку чаго карцар «здасца раем».
Аўтамабіль Tesla ўсе 30 сутак знаходзіўся каля Маскоўскага РУУС, яго дагэтуль не вярнулі ўладальніку, бо нібыта «на экспэртызе», хоць суд і не накладваў на машыну арышт.
Неўзабаве пасьля вызваленьня Руслан Багданоўскі выехаў зь Беларусі, бо не выключаў новых рэпрэсій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хлопцаў на «Тэсьле», якія ўключылі «Муры» пад турмой на Акрэсьціна, арыштавалі і трымалі ў карцэрыАдна з жанчын, якая сядзела ў гэты час у сумнавядомай жаночай камэры № 15, расказала, што яна з астатнімі жанчынамі чулі «Муры» ў сваёй камэры на трэцім паверсе ЦІПу. Яны адразу кінуліся да акенца з кратамі і заплакалі ад радасьці — думалі, што іх вызваляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску асудзілі супрацоўніцу Акадэміі навук за жалобную сьвечку ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку