За мінулыя суткі адбылася 51 спроба нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы.
За 7 сьнежня прадстаўнікі Памежнай варты Польшчы выдалі мігрантам 6 пастановаў аб неабходнасьці пакінуць тэрыторыю краіны.
Былі і намаганьні прарвацца праз калючы дрот у Польшчу: група з 35 асобаў хацела зрабіць гэта каля Чарэмхі. Аднак спробу прадухілілі польскія сілавікі.
Каля 4 тысяч мігрантаў ужо вылецелі назад у Сырыю і Ірак эвакуацыйнымі рэйсамі, аднак пэўная колькасьць яшчэ застаецца на тэрыторыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі суд у правах чалавека забараніў высылаць мігрантаў у Беларусь, калі яны ўжо трапілі ў Польшчу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: зь Менска вылецеў першы эвакуацыйны рэйс у Сырыю, на 9 сьнежня заплянаваныя 2 рэйсы ў Ірак