У судзе Фрунзэнскага раёну Менску разгледзелі справу Дзяніса Тушынскага, паведамляе «Экадом».
Яго затрымалі 3 сьнежня пасьля ператрусу ў кватэры. У Фрунзэнскім РУУСе на Дзяніса склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Суд Фрунзэнскага раёну Менску пакараў актывіста 15-суткавым арыштам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фрылансэра Свабоды Андрэя Кузьнечыка пакаралі яшчэ 10 суткамі арышту, прэзыдэнт Радыё Свабода патрабуе яго вызваленьня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальніка Symbal.bу Белавуса арыштавалі яшчэ на 13 сутак. Стала вядома, што папярэдні раз яго судзілі за татуіроўкуАктывістку «Зьвяна» Юлію Сяменчанку арыштавалі на 14 сутак
Дырэктарка грамадзкага аб'яднаньня «Зьвяно» Тацяна Гацура-Яворская паведамляе ў фэйсбуку, што 3 сьнежня затрымалі Юлію Сяменчанку — адну зь фігурантак крымінальнай справы супраць «Зьвяна». Каля 7:30 у пятніцу да дзяўчыны прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКу, правялі ператрус і павезьлі на допыт. Юлія адмовілася даваць паказаньні без адваката. Потым яе перавезьлі ў Ленінскае РУУС, дзе склалі пратакол паводле артыкула 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Гацура-Яворская адзначае, што, згодна з паказаньнямі сьведак і пратаколам, Юлія нібыта сама прыйшла ў РУУС, дзе пачала «паводзіць сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычаць, нецэнзурна лаяцца».
Акрамя гэтага, рапарт быў датаваны 13 сьнежня, таму суд зрабіў перапынак, каб выправілі памылкі. Сёньня над Сяменчанкай у судзе Ленінскага раёну адбыўся суд. Вынік — 14 сутак арышту.
- Дзейнасьць арганізацыі «Зьвяно», якая маніторыла сыстэму аховы здароўя ва ўмовах пандэміі, спынілі сёлета на падставе папярэджаньняў Мін'юсту. Пасьля фотавыставы, прысьвечанай беларускім мэдыкам, якія змагаліся з COVID-19, пяцёх арганізатараў выставы, у тым ліку Тацяну Гацуру-Яворскую, затрымалі. Тацяна правяла за кратамі больш за 10 дзён і выйшла зь СІЗА на Валадарскага як падазроная ў крымінальнай справе. У гэтым статусе яна застаецца і цяпер.