За нядзелю, 5 сьнежня, польская Памежная варта зафіксавала 35 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы. У суботу такіх выпадкаў было 43.
У дачыненьні да 8 асобаў польскія памежнікі ўчора вынесьлі пастановы пакінуць тэрыторыю краіны.
Таксама памежная служба Польшчы сьцьвярджае, што ў раёне Нараўкі заўважылі прадстаўнікоў беларускіх службаў, якія кідалі з аўтамабіля пэтарды.
Цягам апошніх некалькіх дзён колькасьць нерэгулярных мігрантаў, якія хочуць нелегальна трапіць у Польшчу, скарачаецца.
Пры гэтым больш за 2700 чалавек у лістападзе-сьнежні вярнуліся эвакуацыйнымі рэйсамі ў Ірак, звыш 9,5 тысячы здолелі дабрацца да Нямеччыны, парушыўшы межы дзяржаў Эўразьвязу. Але ў Беларусі мігранты яшчэ застаюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: уцекачы кажуць, што ім далі 3 дні, каб прарвацца ў Эўропу; пашкодзілі польскі плот ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы пацьвердзілі сьмерць мігранткі з Курдыстану, якая апошнія дні правяла ў шпіталі