Вулькан Сямеру на востраве Ява ў Інданэзіі пачаў вывяргацца другі раз за некалькі месяцаў і выкінуў слуп попелу вышынёй 15 кілямэтраў, паведамляе ВВС.
Колькасьць загінулых у выніку вывяржэньня вырасла да 13 чалавек, амаль 100 чалавек атрымалі траўмы, паведаміў у нядзелю прадстаўнік урадавага агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедзтва.
Паводле яго, больш за 900 чалавек эвакуіравалі з раёну бедзтва.
Па словах відавочцаў, вывяржэньне настолькі моцнае, што з прычыны попелу не відаць неба і сонца.
Улады паставілі эвакуацыйныя намёты за межамі пяцікілямэтровай забароненай зоны вакол кратэра.
Гэта адзін з больш чым 120 дзеючых вульканаў Інданэзіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей эвакуавалі на востраве Пальма праз вывяржэньне вулькана