Такія дадзеныя новай справаздачы Эўрапейскага бюро ў пытаньнях даваньня прытулку (EASO).
Усяго з пачатку 2021 году прытулку папрасілі 2417 беларусаў. 376 беларусаў папрасілі прытулку ў краінах ЭЗ, Швайцарыі і Нарвэгіі сёлета ў верасьні — гэта найвышэйшы паказьнік са жніўня 2020 году.
У EASO зазначаюць, што ў беларусаў адзін з самых высокіх рэйтынгаў ухваленьня прашэньня аб прытулку — 85%. Вышэйшы паказьнік толькі ў сырыйцаў (87%) і афганцаў (86%). Для параўнаньня: толькі 1% грамадзян Грузіі і Індыі, якія прасілі прытулку, атрымалі яго. Сярод малдаван гэты паказьнік — 0%.
Таксама Беларусь згадваюць у справаздачы ў сувязі з ростам колькасьці заяваў аб прытулку ад грамадзян Іраку. Такіх заяваў паболела «часткова — з прычыны маршруту нерэгулярнай міграцыі празь Беларусь, дзе іракцы былі самай вялікай групай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына за год дала прытулак больш за 2,5 тысячам іракцаў і ніводнаму беларусу