«Хоць я два з паловай гады не жыву ў Беларусі, міліцыя не забылася пра мяне. Я праходжу ў справе „Рэвалюцыйнага дзеяньня“, якая хутка пойдзе ў суд. Відаць, таму замітусіліся. Можа, так яны спрабуюць, праз маці, аказаць на мяне ціск, каб я адчуваў віну, што за мяне пакутуе маці», — выказаўся ў камэнтары для Свабоды Раман Халілаў.
Ён зазначыў, што летась, у разгар пратэстаў, маці адбыла ў ІЧУ 11 дзён — «ці за непадпарадкаваньне, ці за ўдзел у акцыі».
«На цяперашнім вобшуку яны цікавіліся нават маімі дзіцячымі фатаздымкамі. Адэкватную лёгіку тут прасачыць цяжка — ці яны прыйшлі ў сувязі са мной, ці прыйшлі для „галачкі“, але нешта там знайшлі на ператрусе, ці першапачаткова вырашылі шукаць кампрамат», — дадаў Раман Халілаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 лістапада: мужа журналісткі Слаўнікавай трэці раз пакаралі арыштам; засудзілі маці анархістаЁн зазначыў, што калі маці арыштавалі на 10 сутак за «непадпарадкаваньне», то ёй цяжка было знайсьці адваката: тыя не пагаджаліся на абарону, бо справа палітычная.
26 лістапада міліцыя выламала дзьверы ў жытле Гаянэ Ахціян у Полацку. Пасьля ператрусу жанчыну зьмясьцілі ў ІЧУ. Пазьней ёй далі праз суд 10 сутак за «непадпарадкаваньне», затым перавялі ў менскае СІЗА праз падазрэньне ў масавых беспарадках (частка 1 артыкула 342 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У іх твары нязломных людзей». У Варшаве прайшоў вечар салідарнасьці з анархістамі, якіх судзяць за «тэрарызм»