Зь іх цалкам выключылі пункт, які абавязваў людзей насіць маскі і трымаць дыстанцыю ва ўстановах, арганізацыях і грамадзкім транспарце.
Нядаўна Бабруйскі занальны цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі прызнаў, што адмена масачнага рэжыму адбылася падчас максымальнага росту захворваньня на каранавірус.
Жыхары Бабруйску склалі пэтыцыю і запатрабавалі растлумачыць, чым былі абумоўлены ўвядзеньне абмежавальных захадаў для прафіляктыкі інфэкцыі COVID-19 і такое імклівае іх зьмякчэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскіх гандлёвых цэнтрах загадалі зьняць абʼявы пра масачны рэжым. Магчыма, будзе праверкаПэтыцыю накіравалі ў Бабруйскі гарвыканкам і ў Бабруйскі занальны цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі. З занальнага цэнтру прыйшоў адказ з подпісам галоўнага доктара Дзьмітрыя Лайтэра.
У дакумэнце тлумачацца прычыны прынятых адразу жорсткіх захадаў
«былі абумоўленыя асаблівасьцямі разьвіцьця эпідэмічнай сытуацыі на тэрыторыі г. Бабруйску і Бабруйскага раёну. У верасьні месяцы 2021 году адзначалася павелічэньне ўдзельнай вагі захваральнасьці COVID-19 асобаў ва ўзросьце 18-25 гадоў, гэта значыць найбольш актыўнай узроставай катэгорыі грамадзян, якія наведваюць названыя аб’екты».
Прычына адмены гэтых захадаў гучыць так:
«У мэтах выкананьня даручэньняў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі з набыцьцём моцы пастановы Міністэрства аховы здароўя».
Разам з тым галоўны доктар сам жа ўказвае на супярэчлівасьць адмены гэтых захадаў:
«Адначасова інфармуем, што з 35-га тыдня (2 верасьня) 2021 году адзначаўся рост захворваньня на вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыі на тэрыторыі г. Бабруйску і Бабруйскага раёну, а таксама назіраўся рост захворваньня на каранавірусную інфэкцыю. Максымальнае захворваньне зарэгістравана на 42-м тыдні (15-22 кастрычніка 2021)».
Бабруйскі гарвыканкам адмяніў абавязковы масачны і ў цэлым строгія каранавірусныя захады 22 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доктар — пра адмену масачнага рэжыму ў Беларусі. Відэа