У дакумэнце, апублікаваным на сайце амэрыканскага казначэйства, пералічаныя 20 фізычных асобаў і 12 прадпрыемстваў і ўстановаў, а таксама тры самалёты, на якія пашыраныя санкцыі ЗША.
Новыя санкцыі ўведзеныя адносна наступных асобаў:
Аляксандар Алёкса – намесьнік начальніка 3-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.
Дзьмітры Баскаў – чалец Савету Рэспублікі, былы старшыня Фэдэрацыі хакею.
Міхаіл Бедункевіч – намесьнік кіраўніка ГУБАЗіК.
Ігар Буткевіч — намесьнік кіраўніка Памежнага камітэту.
Дзяніс Чамаданаў – намесьнік начальніка 2-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.
Ігар Гутнік – начальнік Берасьцейскай ахоўнай памежнай групы.
Дзьмітры Карсюк – судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску.
Дзьмітры Ковач — начальнік 1-га аддзелу ГУБАЗіК.
Анатоль Лапо – кіраўнік Памежнага камітэту.
Алег Ларын — начальнік 5-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.
Дзьмітры Лукашэнка – старшыня Прэзыдэнцкага спартовага клюбу.
Андрэй Макарэвіч — начальнік 2-га аддзелу 1-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.
Канстанцін Маластаў – начальнік Горадзенскага памежнага атраду.
Андрэй Паршын – кіраўнік ГУБАЗіК.
Сяргей Новікаў — біятляніст, начальнік упраўленьня спорту Магілёўскага аблвыканкаму.
Ігар Печань — намесьнік кіраўніка Памежнага камітэту.
Раман Подлінеў – намесьнік кіраўніка Памежнага камітэту.
Васіль Сысоеў – кіраўнік камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньні Менскага аблвыканкаму.
Уладзімер Вашкевіч – намесьнік начальніка 4-га аддзелу 2-га ўпраўленьня ГУБАЗіК.
Аляксандар Жыўлюк — супрацоўнік ГУБАЗіК.
Пад санкцыі падпалі прадпрыемствы «Агат — Электрамэханічны завод», Белтэхэкспарт, Слаўкалій, 140-ы рамонтны завод, Трансавіяэкспарт, Беларуская калійная кампанія, ААТ «Пеленг», Цэнтракурорт, а таксама Прэзыдэнцкі спартовы клюб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША: Злучаныя Штаты разам з Эўразьвязам рыхтуюць новыя санкцыі супраць рэжыму ЛукашэнкіВялікая Брытанія ўвяла санкцыі адносна кіраўніка ГУБАЗіКу Андрэя Паршына, судзьдзі Натальлі Бугук, пракуроркі Аліны Касьянчык і шэрагу прапагандыстаў: Сяргея Гусачэнкі, Людмілы Гладкай, Андрэя Мукавозчыка, Андрэя Крывашэева і Грыгорыя Азаронка.
Таксама брытанскія эканамічныя санкцыі былі распаўсюджаныя на «Беларуськалій».
Навіна абнаўляецца.
Што варта ведаць пра санкцыі ЗША