Пра рашэньне паведамляецца на сайце суда.
25 беларусаў і беларусак падалі калектыўны пазоў супраць Прыдыбайлы 3 лютага 2021 году. Нагодай сталі ягоныя словы пра беларусаў, якія ён прамовіў у эфіры перадачы Ўладзіміра Салаўёва ў праграме «Салаўёў LIVE» 27 сьнежня: «Беларусы тупыя, канкрэтна тупыя людзі. Палітычна непісьменныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Санкт-Пецярбургу прыняў пазоў да расейскага прапагандыста за абразу беларусаўГендырэктар юрыдычнай кампаніі «Пэрсона» Юлія Канопчанка раней у камэнтары тэлеканалу «Дождж» з нагоды пазову распавяла, што ад Прыдыбайлы будуць патрабаваць абвяржэньня выказваньня ў «інтэрнэт-крыніцы, якая б пакрывала прыкладна такую ж аўдыторыю, як аўдыторыя ютуб-каналу „Салаўёў LIVE“».
Канстанцін Прыдыбайла нарадзіўся ў Варкуце, жыў у Іжэўску. У 2006 годзе разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Гомельскую вобласьць. Скончыў БДУ па спэцыяльнасьці «сацыяльная псыхалёгія». У 2020 годзе як карэспандэнт Russia Today ён асьвятляў падзеі ў Беларусі.