Кіраўнік беларускай авіякампаніі ў гутарцы з украінскім блогерам Ўсеваладам Непагодзіным назваў санкцыі Эўразьвязу «спробай адабраць усе лізінгавыя самалёты».
У пачатку году, паводле Ігара Чаргінца, у распараджэньні «Белавія» было 18 самалётаў у лізінгу. Частку ўжо вярнулі, бо «так захацелі кампаніі-партнэры». Дакладную колькасьць страчаных і пакінутых адзінак тэхнікі ён не ўдакладніў.
«Мы купілі некалькі самалётаў, плянуем яшчэ, каб быць незалежнымі ад лізінгу. Мы пераарыентуемся на лізінг з краінаў не Эўрапейскага зьвязу. Ёсьць для гэтага Кітай, у Расеі будзем браць. Мы знойдзем барты для нашага парку. Частку самалётаў ужо набылі, частку яшчэ купім», — паабяцаў Ігар Чаргінец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля абвяшчэньня санкцый «Белавія» страціла два лізінгавыя Boeing 737-800У апошнія дні з флёту «Белавія» вывелі як мінімум два Boeing 737-800. Паветраныя судны прыбылі ў Стамбул, дзе іх пазбавілі беларускай рэгістрацыі EW. Раней тры самалёты Embraer выправіліся ў Казахстан.
15 лістапада Эўразьвяз зацьвердзіў новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска, абмежаваньні тычацца ў тым ліку разрыву лізінгавых кантрактаў з «Белавія».
Самалёты неабходна будзе вярнуць, у адваротным выпадку пагражаюць судовыя разьборы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ пачне працу над шостым пакетам санкцый супраць афіцыйнага Менску. Пяты ўхвалілі сёньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» заявіла, што спыняе перавозку грамадзян Іраку, Сырыі і Емэну на рэйсах з Дубаю ў Беларусь