Канал палітычнага аналітыка папоўніў сьпіс экстрэмісцкіх паводле вэрсіі ГУБАЗіКу МУС Беларусі.
Арцём Шрайбман неаднаразова рабіў прагнозы на разьвіцьцё далейшай палітычнай сытуацыі ў краіне. Палітычны аналітык таксама камэнтуе ў сваім канале крокі дзяржавы, у тым ліку рэпрэсіўныя.
Экстрэмісцкімі ў Беларусь прызнаныя больш за 300 каналаў і суполак: ад лякальных чатаў да каналаў з сотнямі тысяч падпісантаў. 7 з 10 найбольш папулярных беларускіх тэлеграм-каналаў прызнаныя экстрэмісцкімі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шрайбман: Лукашэнку далі магчымасьць дээскаляваць канфлікт, ня страціўшы твар цалкам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перастаў абнаўляцца сайт «Беларускі партызан», які ўлады прызналі «экстрэмісцкім»