Год таму ў гэты дзень
- Генэральны сакратар NATO заклікаў Расею паважаць права беларусаў вызначаць сваю будучыню
- Аляксандар Лукашэнка на саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) заявіў, што ў NATO ствараецца вайсковая групоўка для захопу заходніх беларускіх зямель.
- У Беларусі абмежавалі доступ да сайта Mediazona.by
- Урад Літвы прыняў рашэньне выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна тым грамадзянам Беларусі, якія трапілі пад рэпрэсіі рэжыму.
Дзень у гісторыі
1409 — адкрыўся Ляйпцыгскі ўнівэрсытэт.
1591 — у Менску створана брацтва мэталяапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.
1804 — Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.
1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў пры Аўстэрліцы ад войска Напалеона.
1936 — Польскімі ўладамі забаронена дзейнасьць Таварыства беларускай школы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Таварыства беларускай школы зьліквідавалі на ягонае 100-годзьдзе1942 — Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.
1946 — пагадненьне аб аб’яднаньні амэрыканскай і брытанскай акупацыйных зонаў Нямеччыны.
1956 — група рэвалюцыянэраў на чале з Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксыкі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пошук пазытыву ў Кастра — гэта інтэлектуальнае харакіры»1971 — узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя арабскія эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем манархіяў рэгіёну Пэрсідзкай затокі.
1992 — адпраўленае першае SMS-паведамленьне.
2010 — на iPhone запушчаны месэнджер Viber.
У гэты дзень нарадзіліся
1776 — Анёл Доўгірд, беларускі філёзаф
1886 — Мікола Равенскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі на тэкст Натальлі Арсеньневай «Магутны Божа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка супраць «Магутнага Божа»: «Глядзіце, нарвяцеся»1887 — Уладзімер Пракулевіч, юрыст, журналіст, палітык, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., палітэмігрант, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
Ягоны жыцьцяпіс у першай сваёй частцы для беларускага нацыянальнага дзеяча — ня самы тыповы. Юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. У студэнцкія гады — сакратарства ў марксісцкім часопісе «Возрождение» і загадваньне аддзелам хронікі ў папулярнай газэце «Копейка». Потым — спакойная грашавітая праца ў Менскай казённай палаце і Менскім акруговым судзе.
Карэнны паварот жыцьцёвага шляху адбыўся ў 1917 годзе, калі Пракулевіч далучыўся да прыхільнікаў беларускае незалежнасьці. 1920-ы засьпеў яго на пасадзе судзьдзі ў Слуцку. 14 лістапада пачаў свае паседжаньні гістарычны Беларускі зьезд Случчыны, што абраў прыхільніка Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў Пркулевіча старшынём Рады. Праз тыдзень Рада Случчыны выдала незалежнiцкую дэклярацыю. Яшчэ праз тыдзень 1-я Слуцкая брыгада войскаў БНР атакавала бальшавіцкія аддзелы...
Пасьля Слуцкага паўстаньня Пракулевіч выехаў у Вільню, адкуль неўзабаве быў высланы польскімі ўладамі. На Бэрлінскай Усебеларускай канфэрэнцыі ён быў сярод тых, хто, паверыўшы ў Беларускі дом пад уладаю саветаў, падпісаў рэзалюцыю аб ліквідацыі незалежніцкага Ўраду.
Лёс былога кіраўніка слуцкіх паўстанцаў пасьля прыезду ў БССР быў перадвызначаны. Невысокая пасада ў Дзяржаўнай бібліятэцы, арышт у 1930-м па справе Саюзу вызваленьня Беларусі і высылка на пяць гадоў у Расею, паўторны арышт. Людзі кшталту Пракулевіча ня мелі шанцаў выжыць.
Зь яго фатаграфіі ў судовай справе пазірае барадаты шыракатвары беларус з глыбокімі разумнымі вачыма. Ён вельмі падобны да майго дзеда Максіма, таксама расстралянага ў тыя скрываўленыя трыццатыя.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с.182-183
1923 — Марыя Калас, амэрыканская опэрная сьпявачка.
1934 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, член-карэспандэнт АН Беларусі, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі. У першыя ж гадзіны пасьля аварыі на ЧАЭС ўзьняў перад камуністычным кіраўніцтвам БССР пытаньне ратаваньня людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як навуковец спрабаваў пераканаць улады ратаваць людзей пасьля Чарнобыльскай катастрофы1954 — Андрэй Смаляк, беларускі мастак, кавалер срэбранага мэдаля Эўрапарлямэнту за ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага мастацтва.
1946 — Джані Вэрсачэ, італьянскі мадэльер.
1958 — Уладзімер Парфяновіч, беларускі вясьляр, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.
1962 — Аляксандар Зыгмантовіч, беларускі футбаліст.
У памяці
1547 — Эрнан Картэс, гішпанскі канкістадор, заваёўнік Мэксыкі.
1814 — Данасьен дэ Сад, францускі пісьменьнік, маркіз.
1987 — Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, акадэмік, тройчы герой сацыялістычнай працы, ураджэнец Менску.