Усяго ГУБАЗіК выявіў больш за 50 чалавек, якія ў розных мэсэнджарах і сацыяльных сетках разьмясьцілі «блюзьнерскія і абразьлівыя выказваньні ў сувязі зь нядаўняй гібельлю на вучэньнях у Беларусі вайскоўцаў Расейскай Фэдэрацыі», паведамляе МУС Беларусі.
Іх прызналі падазраванымі па артыкуле 130 КК Рэспублікі Беларусь — за распальваньне сацыяльнай варожасьці. 11 чалавек затрымалі і зьмясьцілі ў ІЧУ.
Па гэтым артыкуле пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Супрацоўніка EPAM за камэнтар пра загінулых расейскіх дэсантнікаў затрымліваў САХР са шчытамі і зброяй, піша «Наша Ніва». Праўладныя каналы апублікавалі відэа затрыманьня супрацоўніка EPAM Андрэя Швыдрыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol: Двое расейскіх дэсантнікаў загінулі на вучэньнях, якія праводзяцца ў сувязі зь міграцыйным крызісам2 лістапада пры ажыцьцяўленьні высадкі дэсанту расейскіх паветрана-дэсантных войскаў на палігоне «Госкі» ў Горадзенскім раёне сышліся два парашутысты, купал аднаго з парашутаў у выніку закрыўся.
Загінулі двое вайскоўцаў узброеных сіл Расеі, афіцэр і салдат тэрміновай службы.