«Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы гаворыце? – заявіў Лукашэнка.
«Гэта значыць, вы гэта сур'ёзна?» – удакладніў Дзьмітрый Кісялёў.
«Вядома, сурʼёзна. Безумоўна, сурʼёзна. Яны вырашылі закрыць нам... Яны вырашылі закрыць, палякі, мяжу з Беларусьсю. Добра, закрывайце. Мы ня вельмі часта езьдзім у Эўразьвяз. Наш інтарэс сёньня ў Расеі, Кітаі і на Ўсходзе больш за ўсё. А калі я закрыю? Што будзе тады з гэтым патокам, які ў асноўным у Расею, Кітай ідзе праз нас? У Расеі з Украінай там мяжа закрытая, паўднёвая. Гэта значыць, яны праз Украіну ня пройдуць, толькі Беларусь. Праз Прыбалтыку нам на плячах насіць – там дарог няма, ты ж ведаеш», – сказаў Лукашэнка.
Ён заявіў, што «перш чым рабіць зь іх боку заявы, трэба мазгі свае гэтыя курыныя ўзяць у рукі і падумаць, што ты бразгаеш», і прапанаваў польскаму боку задумацца, хто атрымае больш шкоды ад закрыцьця мяжы.
«Каму ты на шкоду закрыеш? Сам сабе? А потым – ты закрыеш… Тады вы падумайце: як вы будзеце купляць энэрганосьбіты ў Расеі?» – сказаў Лукашэнка.
Польскі бок закрыў памежны пераход Брузгі – Кузьніца пасьля таго, як каля яго ўтварыўся лягер мігрантаў, якія спрабуюць прарвацца празь беларуска-польскую мяжу. Пры гэтым у Польшчы ня выключылі закрыцьця ўсіх памежных пераходаў у выпадку эскаляцыі сытуацыі. Аналягічныя захады гатовыя разгледзець у Літве.
У адказ на гэта Лукашэнка заявіў, што перакрые транзыт расейскага газу ў Эўропу, а палякам давядзецца езьдзіць на Ўсход праз Данбас. Цяпер у Нямеччыне ідзе сэртыфікацыя газаправоду «Паўночны паток – 2», увод яго ў эксплюатацыю дазволіць Расеі пастаўляць газ у Эўразьвяз, не выкарыстоўваючы транзытныя газаправоды на тэрыторыях Беларусі і Ўкраіны.
Цяпер асноўны транзыт газу празь Беларусь ідзе праз газаправод Ямал – Эўропа. Польшча ўжо заявіла, што ня будзе працягваць кантракту з «Газпромам» на пастаўкі газу, які заканчваецца налета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На выезьдзе зь Беларусі у чэргах 4500 грузавікоў, колькасьць іх працягвае расьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Калі Ўкраіна паспрабуе разьвязаць канфлікт з Расеяй, Беларусь убаку не застанецца»Пуцін разьлічвае, што рэакцыя Лукашэнкі на дзеяньні Захаду не сарве газавыя кантракты Расеі
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін разьлічвае, што жорсткая рэакцыя Менска на агрэсіўны ціск з боку Захаду не прывядзе да зрыву кантрактаў па пастаўках расейскага газу ў Эўропу, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Зьміцер Пяскоў, піша Interfax.
«Прэзыдэнту Пуціну задавалі такое пытаньне. Ён дастаткова падрабязна адказаў на яго. Ён сказаў, што Беларусь становіцца аб’ектам беспрэцэдэнтнага ціску з боку шэрагу заходніх краінаў. Гэта зусім неапраўданы ціск, гэта агрэсіўны ціск, што ня можа не прыводзіць да жорсткай контррэакцыі з боку Беларусі», — сказаў Пяскоў у адказ на пытаньне, ці занепакоеныя ў Маскве заявамі Лукашэнкі, у якіх ён выкарыстоўвае расейскі газ у якасьці аргумэнту сваёй зьнешняй палітыкі.
«(Пуцін) выказаў разуменьне гэтых жорсткіх адказаў (Лукашэнкі), але з іншага боку прэзыдэнт, вядома, разьлічвае на тое, што гэта ніякім чынам не прывядзе да зрыву выкананьня нашых абавязацельстваў перад эўрапейскімі атрымальнікамі газу», — падкрэсьліў Пяскоў.