Тры вучні сярэдняй школы ў горадзе Оксфард, штат Мічыган, загінулі ў аўторак у выніку страляніны, якую адкрыў 15-гадовы падлетак. Раненьні атрымалі восем чалавек, у тым ліку настаўнікі. Падазронага затрымала паліцыя.
Як расказаў журналістам намесьнік шэрыфа акругі Оклэнд Майкл Маккэйб, стральба адбылася каля 13:00 па мясцовым часе. Паліцыянты і супрацоўнікі службаў экстранай дапамогі апэратыўна адрэагавалі на паведамленьне аб інцыдэнце ў Оксфардзе, які знаходзіцца прыкладна за 55 кілямэтраў на поўнач ад Дэтройта.
Падазроны ва ўчыненьні нападу, 15-гадовы вучань той жа школы, быў хутка ўзяты пад варту паліцыянтамі і не аказаў ім супраціву. Матывы і імя нападніка невядомыя. У школе, будынак якой быў заблякаваны адразу пасьля пачатку стральбы, ідуць ператрусы.
Паведамляецца, што падазраваны вёў страляніну з паўаўтаматычнага пісталета, які яму на мінулым тыдні купіў бацька.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмяротнасьць у Расеі стала рэкорднай з 1945 года