Сёньня, 30 лістапада, жаночая зборная Беларусі па футболе павінна была правесьці матч з камандай Чэхіі ў рамках кваліфікацыі да Чэмпіянату сьвету ФІФА 2023 году.
Гульня павінна была адбыцца на стадыёне ў Опаве, але яе перанесьлі з прычыны станоўчых вынікаў тэсту на каранавірус у трох беларускіх футбалістак. Футбалісткі з пазытыўным вынікам тэсту былі ізаляваныя ў гатэлі адразу пасьля тэставаньня.
Згодна з чэскім заканадаўствам астатнія футбалісткі павінны здаць паўторны тэст. Вынікі паўторнага тэставаньня павінны быць вядомыя позна ўначы, пасьля чаго абодва бакі разам з УЭФА вырашаць пра лёс заплянаванага кваліфікацыйнага матчу.
На сёньняшнім матчы меўся прысутнічаць старшыня Беларускай футбольнай фэдэрацыі Ўладзімер Базанаў, якога чэская паліцыя затрымала на аснове падазрэньня, што ён парушыў правілы перабываньня іншаземцаў у Чэхіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чэхіі затрымалі старшыню Беларускай фэдэрацыі футболу