Пра рашэньне суду паведаміў тэлеканал Белсат.
Як раней паведаміў адвакат, яны атрымалі ліст з Генэральнага сакратарыяту Інтэрполу, які пацьвярджае выдаленьне зьвестак пра Макара Малахоўскага з базы міжнароднага вышуку.
30 лістапада пачаўся разгляд справы 27-гадовага Макара Малахоўскага, якога затрымалі ў Польшчы 12 верасьня на запыт беларускай пракуратуры. Яго нядаўна выдалілі з базы Інтэрполу. Пра разгляд расказаў Белсат.
Раней адвакат Малахоўскага Алесь Міхалевіч паведаміў, што яны атрымалі ліст з Генэральнага сакратарыяту Інтэрполу, які пацьвярджае выдаленьне зьвестак пра Макара з базы міжнароднага вышуку.
Макар Малахоўскі пакінуў Беларусь вымушана праз рэпрэсіі і знаходзіцца ў Польшчы па гуманітарнай візе зь лістапада 2020 году. 12 верасьня ўвечары ў кватэры пад Варшавай, дзе ён жыў, Макара затрымала польская паліцыя на 48 гадзін. Высьветлілася, што прычына затрыманьня ў тым, што Малахоўскі значыўся ў сьпісах Інтэрполу.
У Беларусі на яго завялі крымінальную справу нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 году (арт. 364 КК, гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Пазьней міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі пракамэнтаваў у Twitter затрыманьне хлопца.
«Учорашняе затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Пясэчне — гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстаньня так званай „чырвонай ноты Інтэрполу“. На гэты раз беларускім рэжымам. Яшчэ ў ліпені я зьвярнуўся да ўладаў Інтэрполу, кажучы аб патрэбе зьменаў у гэтай сфэры», — напісаў Марыюш Каміньскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса, выдачы якога дамагаюцца ўлады, выдалілі з базы Інтэрполу