У многіх турэмных камэрах у Беларусі ўстаноўлены мікрафоны. Туды зьмяшчаюць людзей, ад якіх хочуць атрымаць прызнаньне або даведацца іншую каштоўную інфармацыю. Да іх падсылаюць «засланага казачка», які ўціраецца ў давер, паведамляюць «Кібэрпартызаны».
«Цяпер запісы з турэмных камэр у руках руху „Супраціў“. На праслушцы стаяць ІЧУ Акрэсьціна, СІЗА-1, ЦІП, Смалявічы, Салігорск, Маладэчна, Барысаў, Слуцак, Пухавічы, Жодзіна-8, Мядзел, Стоўпцы, Капыль, ІЧУ Сельск і іншыя ўстановы. Мы выкарыстоўваем атрыманыя дадзеныя, каб выкрываць „казачкоў“ і схемы іх працы».
У якасьці доказу «Кібэрпартызаны» прымацавалі ўрыўкі запісаў праслухоўваньня затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc, дзе яны прызнаюцца, што ніякага злачынства не зьдзяйсьнялі, і іх проста рэпрэсуюць. А таксама запісы людзей, якія сьпяваюць, і турма іх не зламала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закрылі крымінальную справу супраць супрацоўнікаў кампаніі PandaDocРаней пра тое, што ягоныя размовы ў камэры слухалі, казаў палітвязень, галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Капітан сыходзіць апошнім». Рэдактар «Нашай нівы» даў інтэрвію з-за кратаў