Урад паведаміў пра пляны ўвесьці карткі на прадукты для малазабясьпечаных

Намесьнік прэм'ер-міністра Аляксандар Субоцін расказаў, ці плянуецца прадаўжаць дзяржаўнае рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары, падчас сумеснага пасяджэньня Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай залі Дома ўраду, перадае БелТА.

Урад прыняў пастанову ад 23 лютага 2021 года нумар 100, якая прадугледжвае жорсткія меры рэгуляваньня цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасьці.

«На гэты момант існуе меркаваньне, што пастанова нумар 100, хутчэй за ўсё, застанецца. Але пералік сацыяльна значных тавараў мы скароцім да 17, убяром мяса бяз костак і іншыя пазыцыі. Пакідаем хлеб, малако, натуральнамалочную прадукцыю і гэтак далей», – сказаў Аляксандр Субоцін.

«Але мы разумеем, што пастанова нумар 100, хутчэй за ўсё, сябе зжыве як нарматыўна-прававы акт, і мы, напэўна, пяройдзем да адраснай дапамогі, што не аднойчы абмяркоўвалася. У якім фармаце гэта будзе? Думаю, у найбліжэйшы час вы ўбачыце. Зь сеткамі размова на гэту тэму ўжо адбылася. Магчыма, будуць нейкія бонусныя карты для пэнсіянэраў, маламаёмасных, шматдзетных семʼяў», – цытуе віцэ-прэмʼера БелТА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад зноў забараніў вывозіць грэцкія крупы з краіны