Пра гэта паведаміў Sputnik Беларусь са спасылкай на старшыню Цэнтравыбаркаму Лідзію Ярмошыну.
Паводле кіраўніцы ЦВК, гэта менш за тое, што выдзяляецца на прэзыдэнцкія або парлямэнцкія выбары — там сумы перавышаюць 10 мільёнаў даляраў.
Улады плянуюць правесьці рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю ў лютым 2022 году, канкрэтная дата пакуль не названая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбудзецца на рэфэрэндуме па КанстытуцыіПры гэтым Лідзія Ярмошына ўхілілася ад адказу на пытаньне, ці застанецца яна на чале ЦВК на час рэфэрэндуму.
«Тэрмін паўнамоцтваў ЦВК заканчваецца сёлета 22 сьнежня. Мы зможам праводзіць і арганізоўваць рэфэрэндум, калі нам гэты тэрмін афіцыйна падоўжаць на нейкі час. Або, магчыма, будзе прынятае рашэньне аб зьмене складу Цэнтравыбаркаму. Мне пакуль невядома», — сказала яна, дадаўшы, што гатовая да любога варыянту.
Па яе словах, у 2025 годзе трэба будзе зноў праводзіць прэзыдэнцкія выбары, а ёй на той час споўніцца 73. Правядзеньне кампаній у такім узросьце і з такімі нагрузкамі яна назвала «відавочным пераборам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выпадку імпічмэнту ў 96-м афіцэры абяцалі закаваць Лукашэнку ў ланцугі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэмакратычныя сілы назвалі тры крокі, каб рэфэрэндум не адбыўся