Старшыня Эўракамісіі заявіла на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Гітанаасам Наўседам, што Эўразьвяз «цалкам салідарны зь Літвой, Польшчай і Латвіяй» у гэтай сытуацыі.
«Вось ужо 4 месяцы Літва сутыкаецца з наўмысным, цынічным і небясьпечным гібрыдным нападам, арганізаваным рэжымам Лукашэнкі. Ён пагражае жыцьцю ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў, дае ілжывыя абяцаньні. Літва гуманна і рашуча спраўляецца з гэтым крызісам. ЭЗ працягвае падтрымліваць вас у вашых намаганьнях», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы: няма сумневаў у тым, што рэжым Лукашэнкі не перастане выпрабоўваць адзінства заходняга сьветуУрсуля фон дэр Ляен паўтарыла на прэс-канфэрэнцыі, што сума грошай, якая выдаткоўваецца Літве на назіраньне за мяжой, будзе патроеная.
«А. Лукашэнку не ўдалося падарваць салідарнасьць і адзінства ЭЗ. Мы ўсе разам будзем супрацьстаяць гэтай гібрыднай атацы, але мы хочам параіць рабіць высновы. Мы ня можам адварочвацца ад унутраных праблем — нашы канкурэнты, нашы праціўнікі не могуць проста браць і выкарыстоўваць гібрыдныя атакі супраць нас, каб схаваць праблемы ў сваіх краінах», — сказала кіраўніца Эўракамісіі.