Пасьля сустрэчы Наўседа заявіў, што лічыць візыт кіраўнікоў NATO і ЭЗ «важным знакам салідарнасьці, дапамогі і падтрымкі Літвы».
Кіраўнік літоўскай дзяржавы паведаміў, што з гасьцямі абмяркоўвалася сытуацыя зь бясьпекай у Балтыйскім рэгіёне, а таксама сытуацыя ва Ўкраіне.
«І сытуацыя вакол Украіны з прычыны мабілізацыі расейскіх войскаў, што нас асабліва непакоіць. Выклікае заклапочанасьць і яшчэ адзін працэс — поўная вайсковая інтэграцыя Беларусі ў вайсковыя структуры і ваенныя дактрыны Расеі. Гэта стварае новыя выклікі для калектыўнай бясьпекі NATO, і Альянс павінен адпаведным чынам скарэктаваць свае пляны, стратэгію і тактыку і быць гатовым да магчымага адказу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: Польшча, Літва і Латвія маюць намер зьвярнуцца да артыкулу 4 дамовы NATOКалі сытуацыя зь бясьпекай стане яшчэ больш складанай, мы не выключаем магчымасьці звароту па кансультацыі паводле 4-га артыкулу NATO», — заявіў Наўседа на прэс-канфэрэнцыі.
Паводле прэзыдэнта, гэтае пытаньне ўжо абмяркоўвалася на пасяджэньні Рады абароны Літвы, на ім было дамоўлена, што зварот па дапамогу да NATO «быў бы прыняты адзінагалосна ўсім складам рады».
«Таксама на пасяджэнні рады былі ўзгодненыя крытэрыі падачы заяўкі на дапамогу NATO. Магчымасьць актывацыі 4-га артыкулу NATO нядаўна абмяркоўвалася з прэзыдэнтамі краін Балтыі і Польшчы. Мы лічым, што такія дзеяньні павінны быць узгодненыя паміж саюзьнікамі ў рэгіёне», — падкрэсьліў Наўседа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра чарговую сьмерць на беларуска-літоўскай мяжыПрэзідэнт Літвы заявіў, што міграцыйны крызіс на мяжы зь Беларусьсю наўрад ці вырашыцца ў найбліжэйшым часе.
«Ён яшчэ не вырашаны. І, на наш погляд, гэтага ў найбліжэйшым часе чакаць цяжка. Усё застаецца складаным і вельмі цяжкім у пляне прагназаваньня. Няма сумненьняў у тым, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі і сілы, якія яго падтрымліваюць, будуць працягваць выпрабоўваць адзінства заходняга сьвету ўсімі сродкамі. і тактыкамі», — заявіў Наўседа на прэс-канфэрэнцыі ў нядзелю.