Некалькі тыповых для гэтага варыянту мутацый былі знойдзеныя ў чалавека, які вярнуўся з Паўднёвай Афрыкі, паведаміў Кай Клозэ адзін зь міністраў нямецкага рэгіёну Гесэн, дзе месьціцца аэрапорт Франкфурту.
Як паведамляе агенцтва Reuters, цяпер праводзяцца дадатковыя аналізы, каб цалкам выявіць структуру віруса.
Тым часам Нацыянальны інстытут грамадзкага здароўя ў Чэхіі таксама паведаміў пра выпадак падазрэньня на Омікрон у чалавека, які наведваў Намібію. Праводзяцца аналізы і чакаецца пацьверджаньне альбо абвяржэньне гэтай інфармацыі, паведаміла Reuters прадстаўніца інстытуту Штэпанка Чэхава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўднёваафрыканскі штам каранавірусу выяўлены ў Бэльгіі