Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
Пра гэта «Белсату» стала вядома ад сваякоў жанчыны.
Паводле заканадаўства, Ірыну Слаўнікаву могуць затрымаць на тэрмін да 10 сутак, пасьля якіх яе альбо адпусьцяць на волю, альбо выставяць абвінавачваньне і абяруць меру стрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Ірыне Слаўнікавай і яе мужу прысудзілі чарговыя 15 сутак арыштуІрыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» 30 кастрычніка, адразу пасьля вяртаньня з адпачынку ў Эгіпце.
Ім прысудзілі па 15 дзён адміністратыўнага арышту, а пасьля накінулі зьверху яшчэ столькі ж. Тэрмін гэтага арышту павінен скончыцца 28 лістапада а 12-й гадзіне.