Паводле заявы пракуратуры Берасьця, інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «Брестская газета» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведаміла Генпракуратура Беларусі.
Як удакладніла само выданьне, рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Берасьця.
У студзені «Брестская газета» прыпыніла выхад папяровай вэрсіі. Гэта адбылося пасьля таго, як мясцовая друкарня разарвала пагадненьне з рэдакцыяй. На думку рэдактара газэты Віктара Марчука, адмова «Брэсцкай друкарні» ад працягу дамовы была зьвязаная зь «іншымі матывамі, толькі не эканамічнымі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура заблякавала доступ да сайту «Вольнае Глыбокае», бо там «дыскрэдытавалася праца праваахоўнай і судовай сыстэмы»Калі ў ліпені былі масавыя ператрусы ў журналістаў розных выданьняў, у рэдакцыі «Брестской газеты» таксама праводзілі ператрус.
Спыненьне выхаду недзяржаўных выданьняў
У 2020–2021 гадах у Беларусі перастаў выходзіць на паперы шэраг іншых незалежных газэтаў. Большасьць спынілі выхад праз палітычны ціск пасьля публікацый — ім не давалі далей друкавацца ў Беларусі. Праблемы з друкарнямі таксама паўсталі перад рэдакцыямі газэтаў «Свободные новости плюс», «Белгазета», «Газета Слонімская», «Народная Воля», «Новы час», «Рэгіянальная газета», «Информ-прогулка».
Усе названыя выданьні цяпер працуюць выключна ў сеціве, у некаторых прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў супрацоўнікаў, многія аштрафаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля ператрусаў салігорскае выданьне «Лидер-пресс» вырашыла спыніць выхадФінансавыя праблемы сталі прычынай закрыцьця яшчэ дзьвюх папулярных у сваіх рэгіёнах незалежных газэтаў. На пачатку мінулага году перасталі выходзіць «Барысаўскія навіны», а ў канцы 2020 году выйшаў апошні нумар газэты «Вольнае Глыбокае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лунінецкае выданьне «Информ-прогулка» аштрафавалі за шкоду нацыянальным інтарэсам. У чым шкода, не сказалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэгіянальная газэта» прыпыняе выхад друкаванага выданьня